Колькасць ахвяр землятрусу на паўночным захадзе Кітая павялічылася да 118 чалавек.
Больш за ўсё ад стыхіі пацярпела правінцыя Ганьсу. Мяркуецца, што ў гэтым рэгіёне Кітая загінулі 105 чалавек і каля 400 атрымалі раненні. Паводле ацэнак улад правінцыі, пашкоджаныя амаль пяць тысяч будынкаў. У суседняй правінцыі Цынхай 13 чалавек загінулі і 182 атрымалі раненні, абрынуліся дзясяткі будынкаў.
На месцы крушэння вядзецца пошукавая аперацыя, у якой задзейнічаныя больш за тры тысячы ратавальнікаў, а таксама паліцыя і армія. Ратавальнікі шукаюць дваццаць чалавек, якія лічацца зніклымі.
Ратавальным дзеянням перашкаджае нізкая тэмпература. Раён бедства знаходзіцца на вялікай вышыні, там вельмі халодна. Раніцай у эпіцэнтры тэрмометры паказвалі мінус 14 градусаў. Гэта значыць, што шанцы на выжыванне людзей, якія апынуліся пад заваламі, значна зніжаюцца.
Землятрусы - звычайная з'ява ў заходнім Кітаі, які ляжыць на мяжы тэктанічных пліт, у сейсмічна актыўнай зоне. У 2008 годзе землятрус магнітудай 8 балаў адбыўся ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая, у выніку загінулі каля 70 000 чалавек.
ПР/юл